СААЗ, ФАО і СГА заклікалі мінімізаваць уздзеянне эпідэміі COVID-19 на пастаўкі харчавання
  2020-04-03 16:11:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кіраўнікі Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО), Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) і Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) заклікалі краіны прыняць меры і мінімізаваць негатыўны ўплыў эпідэміі COVID-19 на пастаўкі харчавання.

"Адначасова з тым як дзяржавы прымаюць меры для стрымлівання распаўсюджання пандэміі COVID-19, павінны быць зроблены крокі і для мінімізацыі негатыўнага ўздзеяння на пастаўкі харчавання або непрадбачаныя наступствы для сусветнага гандлю і харчовай бяспекі", -- гаворыцца ў распаўсюджанай сумеснай заяве кіраўніка ФАО Цюй Дун'юя, генеральнага дырэктара СААЗ Тэдраса Аданома Гебрэйсуса і кіраўніка СГА Раберту Азэведу.

"Няўпэўненасць у даступнасці харчавання можа справакаваць хвалю экспартных абмежаванняў, стварыць дэфіцыт на сусветным рынку", -- заявілі кіраўнікі міжнародных арганізацый, дадаўшы, што падобная рэакцыя здольная парушыць баланс паміж попытам на прадукты харчавання і прапановай, што выльецца ў рост цэн і цэнавую нестабільнасць.

Кіраўнікі ФАО, СААЗ і СГА заклікалі дзяржавы не абмяжоўваць перамяшчэнне працаўнікоў сельскагаспадарчай і харчовай галін, а таксама забяспечыць ахову іх здароўя, каб мінімізаваць распаўсюджванне захворвання ў іх асяроддзі. "Менавіта ў такія часы міжнароднае супрацоўніцтва становіцца яшчэ больш важным", -- падкрэсліваецца ў сумеснай заяве.

"Мы павінны таксама гарантаваць, што інфармацыя аб мерах, якія тычацца гандлю харчаваннем, вытворчасці харчавання, спажывання і запасаў, а таксама аб коштаў на прадукты харчавання, была даступная ўсім у рэжыме рэальнага часу дзеля стрымлівання панічнай скупкі і назапашвання харчавання і іншых тавараў першай неабходнасці», -- адзначаецца ў заяве.

У імя ўсеагульнага дабрабыту людзей па ўсім свеце, асабліва тых, хто жыве ў краінах з нізкім даходам і недахопам харчавання, кіраўнікі трох міжнародных арганізацый заклікалі да салідарнасці, адказнасці і прыхільнасці агульным мэтам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040