У кантынентальным Кітая за суткі выяўлены 31 новы выпадак заражэння COVID-19
  2020-04-03 16:22:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За мінулыя суткі ў кантынентальнай частцы Кітая зафіксаваны 31 новы пацверджаны выпадак заражэння COVID-19, у тым ліку 29 выпадкаў былі завезены з-за мяжы. Пра гэта заявіў у пятніцу Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя КНР.

У чацвер таксама было зафіксавана чатыры выпадкі са смяротным зыходам -- усё здарыліся ў правінцыі Хубэй, а таксама 12 новых выпадкаў з падазрэннем на заражэнне -- усе яны прывазныя, паведаміла ведамства. У той жа дзень 163 паценты выпісаліся са шпіталяў, у той час як колькасць пацыентаў у крытычным стане знізілася на 50 -- да 379 чалавек.

На канец чацвярга ў кантынентальным Кітаі ў агульнай складанасці налічвалася 81620 пацверджаных выпадкаў захворвання, з якіх 1727 чалавек у цяперашні час праходзяць лячэнне, 3322 пацыенты памерлі.

Пад медыцынскім наглядам знаходзяцца 19533 чалавек, якія мелі цесныя кантакты з хворымі. У чацвер 1990 чалавек былі вызвалены ад меднагляду.

У чацвер 60 новых выпадкаў бессімптомнага праходжання COVID-19 зарэгістраваны ў кантынентальнай частцы Кітая, у тым ліку 7 выпадкаў былі завезены з-за мяжы. У сямі бессімптомных заражаных, якія вярнуліся з-за мяжы, было пацверджана заражэнне каранавірусам новага тыпу; 101 чалавек, у іх ліку пяцёра, якія прыехалі з-за мяжы, былі вызвалены з-пад карантыну, паведамілі ў камітэце.

Да канца чацвярга ў Сянгане, Аамэне і на Тайване колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння вірусам склала 802, 41 і 339 адпаведна. У Сянгане і на Тайване ад COVID-19 памерлі 4 і 5 чалавек адпаведна. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040