У бальніцы ў Цэнтральным Кітаі задзейнічаны робаты для дэзінфекцыі на фоне ўспышкі COVID-19
  2020-04-03 16:27:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Шпіталь "Сян'я" пры Цэнтральна-Паўднёвым універсітэце ў прав. Хунань / Цэнтральны Кітай / на днях ўвеў у эксплуатацыю двух інтэлектуальных робатаў для дэзінфекцыі амбулаторнага аддзялення на фоне ўспышкі новай каронавруснай пнеўманіі COVID-19.

Выкарыстанне машын дазволіць значна скараціць нагрузку на персанал бальніцы і знізіць рызыку распаўсюджвання інфекцыі, адзначыла намеснік кіраўніка лагістычна-размеркавальнага цэнтра бальніцы Мэн Ша.

Робаты валодаюць трыма метадамі дэзінфекцыі. Яны могуць абеззаражваць памяшканне ультрафіялетам, ствараць ультра-сухі туман з перакісу вадароду, і праводзіць плазменную фільтрацыю паветра. Дзякуючы аўтанавігацыі імі можна кіраваць дыстанцыйна.

Увечары, калі ўсе медработнікі і пацыенты пакідаюць бальніцу, робаты пачынаюць патруляванне тэрыторыі ў адпаведнасці з зададзеным маршрутам, выкарыстоўваючы для дэзінфекцыі дзевяць ультрафіялетавых лямпаў.

У дзённы час, калі побач знаходзяцца людзі, яны ўжываюць два іншых спосабы дэзінфекцыі.

"Робаты палегчылі нашу працу. Пасля выканання задачы яны самі адпраўляюцца да док-станцыі на падзарадку", - адзначыла старэйшая медсястра амбулаторнага аддзялення бальніцы Хуан Вэйпін. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040