Кітай рыхтуе 500 тыс. супрацьэпідэмічных камплектаў для кітайскіх студэнтаў, што навучаюцца за мяжой
  2020-04-03 16:32:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай раздасць кітайскім студэнтам, якія навучаюцца за мяжой, 500 тыс. супрацьэпідэмічных набораў, якія складаюцца з ахоўных масак і сродкаў дэзінфекцыі, заявіў у чацвер намеснік міністра замежных спраў КНР Ма Чжаасюй на прэс-канферэнцыі Прэс-канцылярыі Дзяржсавета КНР.

Паводле слоў намесніка міністра, МЗС КНР патрабуе, каб больш за 280 амбасадаў і консульстваў Кітая за мяжой прыклалі ўсе намаганні для забеспячэння бяспекі і здароўя кітайскіх студэнтаў, што навучаюцца за мяжой.

500 тыс. камплектаў уключаюць у сябе больш за 11 млн ахоўных масак і 500 тыс. адзінак сродкаў дэзінфекцыі, а таксама даведачныя матэрыялы па прафілактыцы эпідэміі, адзначыў Ма Чжаасюй.

Як сказаў на прэс-канферэнцыі намеснік кіраўніка Упраўлення грамадзянскай авіяцыі Кітая Люй Эрсюэ, згодна з планам, першая партыя грузу з больш чым 300 тыс. такіх камплектаў будзе дастаўлена ў пасольства і консульства Кітая ў 12 краінах, уключаючы Італію, Рэспубліку Карэя, Францыю, Германію, ЗША , Вялікабрытанію, Нідэрланды, Швецыю, Японію, Аўстралію, Канаду і Малайзію да 10 красавіка. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040