Урад Беларусі разглядае пытанне дадатковага заахвочвання медыкаў, якія працуюць з хворымі на COVID-19
  2020-04-08 16:16:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урад Беларусі разглядае пытанне дадатковага заахвочвання медыкаў, якія працуюць з пацыентамі, хворымі на COVID-19. Пра гэта ў аўторак паведаміў журналістам міністр аховы здароўя краіны Уладзімір Каранік.

Міністр адзначыў, што зараз медыкі, якія працуюць з каранавіруснымі хворымі, ужо атрымліваюць мэтавыя даплаты, звязаныя з павышэннем напружанасці працы. "Урадам на сённяшні момант абмяркоўваецца пытанне павелічэння гэтых даплат для таго, каб яшчэ раз прадэманстраваць каштоўнасць медыцынскай праца", -- падкрэсліў ён.

"Медыкі не ставяць на першае месца менавіта пытанне матэрыяльнага стымулявання. Людзі выконваюць свой абавязак, але мы разумеем, у якіх цяжкіх умовах яны працуюць, і, па-першае, ужо павялічылі даплаты, а па-другое, мы будзем імкнуцца рабіць гэта і далей", -- растлумачыў Каранік. Ён таксама паведаміў, што ў краіне для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам выдзелена больш за 7 тыс. ложкаў. Паводле яго слоў, прыкмет перагрузкі сістэмы аховы здароўя на сённяшні момант няма. "Сітуацыя адсочваецца пастаянна. У некаторых рэгіёнах яна лепш, а дзесьці яна горшая з-за таго, што там ёсць хворыя з каранавіруснай інфекцыяй, а таксама не скончыўся пік сезоннага ўздыму рэспіраторных інфекцый. Гэта значыць, гэтыя два фактары сустрэліся, што павялічыла ў тых рэгіёнах нагрузку", -- зазначыў ён, дадаўшы, што па ўсёй краіне прымаюцца меры, каб максімальна хутка справіцца з сітуацыяй. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040