За суткі ў кантынентальнай частцы Кітая зарэгістравана 59 новых завезеных з-за мяжы выпадкаў COVID-19
  2020-04-08 16:18:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР у сераду заявілі аб атрыманні паведамленняў аб 59 новых завезеных з-за мяжы выпадках захворвання COVID-19 за аўторак.

Такім чынам, агульная колькасць падобных выпадкаў у кантынентальнай частцы Кітая дасягнула 1042. Сярод іх 328 пацыентаў былі выпісаныя са шпіталяў пасля выздараўлення, 714 ўсё яшчэ знаходзяцца на лячэнні, 23 з іх - у цяжкім стане, гаворыцца ў штодзённай справаздачы камітэта.

Па звестках ведамства, сярод асобаў, якія прыбылі з-за мяжы, у якіх пацвердзілася заражэнне вірусам, смяротных зыходаў зафіксавана не было. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040