За суткі ў кантынентальнай частцы Кітая выяўлены 62 новых пацверджаных выпадкі COVID-19
  2020-04-08 16:18:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За мінулыя суткі ў кантынентальнай частцы Кітая было зафіксавана 62 новых пацверджаных выпадкі заражэння новай каронавіруснай пнеўманіяй COVID-19, 59 з якіх былі завезены з-за мяжы. Пра гэта заявіў у сераду Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя КНР.

Два з трох новых выпадкаў лакальнага заражэння былі выяўлены ў прав. Шаньдун / Усходні Кітай /, адзін - у прав. Гуандун / Паўднёвы Кітай /.

Таксама, паводле даных камітэта, у аўторак былі зарэгістраваны два смяротныя выпадкі. Адзін адбыўся ў Шанхаі, другі - у прав. Хубэй / Цэнтральны Кітай /. Акрамя таго, у гэты дзень было зарэгістравана 12 новых пацыентаў з падазрэннем на заражэнне вірусам, 11 з якіх прыбылі з-за мяжы, а адзін быў выяўлены ў прав. Гуандун. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040