У Кітаі адобрана стварэнне яшчэ адной комплекснай бондавой зоны на ўсходзе краіны
  2020-04-08 16:26:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржсавет КНР зацвердзіў стварэнне комплекснай бондавой зоны ў горадзе Іу правінцыі Чжэцзян на ўсходзе краіны. Пра гэта сёння паведаміў Дэпартамент камерцыі правінцыі.

Комплексная бондавая зона, якая зойме плошчу 1,34 кв. км, стане новай платформай для высакаякаснага развіцця і адкрытасці горада, гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Дзякуючы ўдаламу геаграфічнаму становішчу і палітыцы ўладаў новая зона зможа засяродзіцца на задачах сучаснай лагістыкі, выкарыстанні новых тэхналогій, галінах прамысловасці, якія стратэгічна развіваюцца, і іншых галінах вытворчасці.

У Іу размяшчаецца найбуйнейшы ў свеце рынак спажывецкіх тавараў. У 2019 года ў горадзе былі зарэгістраваныя больш за 1,4 млн прадпрымальнікаў з іншых рэгіёнаў краіны і 15 тыс. замежных бізнесменаў. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040