Сі Цзіньпін правёў нараду ПК Палітбюро ЦК КПК па пытаннях прафілактыкі і эпідэміялагічнага кантролю
  2020-04-09 10:44:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін сёння правёў нараду Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, прысвечаную новым механізмам ажыццяўлення рэгулярных мер па прафілактыцы і эпідэміялагічным кантролі, а таксама ўсебаковым садзейнічанні аднаўленню працы. У ходзе нарады быў праведзены аналіз сітуацыі з COVID-19, а таксама стану эканомікі як у Кітаі, так і за мяжой.

З-за далейшага распаўсюджвання пандэміі сусветная эканоміка сутыкаецца з рызыкамі паніжальны тэндэнцый, сказаў Сі Цзіньпін. Значна ўзрастаюць фактары нестабільнасці і нявызначанасці. Адзначыўшы, што ў Кітаі расце нагрузка, абумоўленая абаронай ад завозных выпадкаў заражэння COVID-19, Сі Цзіньпін сказаў, што працэс аднаўлення працы і сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны сутыкнуліся з новымі цяжкасцямі і выклікамі. Ён заклікаў быць гатовымі і працаваць, каб спраўляцца з працяглымі зменамі ў знешнім асяроддзі.

Сі Цзіньпін заклікаў прыкладаць нястомныя намаганні для абароны ад завозных выпадкаў заражэння і прадухілення паўторнай ўспышкі эпідэміі ўнутры краіны, а таксама запатрабаваў падвоіць намаганні ў галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Ён заклікаў да намаганняў па звядзенні да мінімуму шкоды, прычыненай інфекцыяй.

Варта надаваць пільную ўвагу зменам эпідэмічнай сітуацыі ў краіне і за мяжой, падкрэсліў Сі Цзіньпін, заклікаўшы да аператыўнага рэагавання з большай мэтанакіраванасцю і эфектыўнасцю. Ён запатрабаваў ад правінцыі Хубэй і далей надаваць асноўную ўвагу лячэнню пацыентаў з цяжкімі праявамі захворвання, а таксама паўторна аглядаць выпісаных з медустаноў пацыентаў для праверкі іх стану здароўя. Паводле яго слоў, таксама неабходна аптымізаваць меры па стрымліванні распаўсюджвання інфекцыі на ўзроўні мікрараёнаў.

Іншыя раёны Кітая, асабліва размешчаныя паблізу правінцыі Хубэй, павінны актывізаваць меры па абмене інфармацыяй і каардынацыі дзейнасці для стрымлівання эпідэміі, сказаў Сі Цзіньпін. У Пекіне таксама павінны захоўвацца меры па стрымліванні інфекцыі. Ён таксама распарадзіўся праводзіць кропкавы кантроль за бессімптомнымі выпадкамі заражэння COVID-19, якія могуць прывесці да паўторнай успышцы эпідэміі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040