Сі Цзіньпін адказаў на ліст работнікаў мікрараёна горада Ухань
  2020-04-10 10:53:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў важную ролю работнікаў мікрараёнаў у барацьбе з COVID-19 і заклікаў іх працягваць прыкладаць рашучыя намаганні па стрымліванні эпідэміі.

Сі Цзіньпін зрабіў гэту заяву ў сераду, адказваючы на ліст работнікаў аднаго з мікрараёнаў горада Ухань. "Я вельмі рады даведацца, што жыццё ў розных мікрараёнах Уханя, у тым ліку і ў вашым мікрараёне, паступова пераходзіць у нармальнае рэчышча", -- напісаў Сі Цзіньпін ў зваротным лісце. Ён адзначыў, што ў бітве супраць эпідэміі работнікі мікрараёнаў у гарадах і сельскай мясцовасці праявілі салідарнасць. Ён таксама папярэдзіў аб недапушчэнні ніякіх паслабленняў у прафілактыцы і кантролі эпідэміі, нягледзячы на зняцце абмежаванняў на выезд з Уханя.

"Мікрараёны застаюцца важнай лініяй абароны супраць завозу інфіцыраваных з-за мяжы і лініяй прадухілення адскоку эпідэміі ўнутр краіны", -- гаворыцца ў лісце. Сі Цзіньпін заклікаў работнікаў мікрараёнаў працягваць сваю ўпартую працу па барацьбе з эпідэміяй і ўнесці новы ўклад у заваёву канчатковай перамогі ў народнай вайне супраць COVID-19.

Мікрараёны знаходзяцца на перадавой лініі супрацьвіруснай бітвы. З пачатку ўспышкі эпідэміі ў 650 тыс. гарадскіх і сельскіх мікрараёнах па ўсёй краіне былі мабілізаваны больш за 4 млн работнікаў, якія ўнеслі важны ўклад у стрымліванне эпідэміі і забеспячэнне жыхароў рэчамі першай неабходнасці.

Надаючы сур'ёзнае значэнне супрацьэпідэмічнай працы на ўзроўні мікрараёнаў, Сі Цзіньпін шматкроць рабіў адпаведныя ўказы, даваў станоўчую ацэнку намаганням работнікаў мікрараёнаў, а таксама здзейсніў інспекцыйную паездку ў мікрараёны ў Пекіне і Ухане. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040