Колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 у ЗША перавысіла 600 тыс. -- Універсітэт Джонса Хопкінса
  2020-04-15 15:22:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Агульная колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 у ЗША ў аўторак вечарам пераваліла за адзнаку ў 600 тыс. чалавек, паведаміў Цэнтр сістэмных навук і інжынерыі пры Універсітэце Джонса Хопкінса.

Паводле даных цэнтра, па стане на 18:50 аўторка па мясцовым часе ў ЗША ў агульнай складанасці выяўлена 602989 выпадкаў заражэння COVID-19, з іх 25575 чалавек памерлі. У найбольш пацярпелым ад эпідэміі амерыканскім штаце Нью-Ёрк колькасць захварэлых дасягнула 202630 чалавек, а колькасць смяротных зыходаў -- 10834. Пасля Нью-Ёрка ідзе штат Нью-Джэрсі, у якім адпаведныя паказчыкі склалі 68824 і 2805. Іншыя штаты, у якіх зафіксавана больш за 20 тыс. выпадкаў захворвання -- Масачусэтс, Мічыган, Пенсільванія, Каліфорнія, Ілінойс і Луізіяна. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040