Кітай - ключавы ў свеце пастаўшчык медыцынскіх сродкаў
  2020-04-15 15:29:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З распаўсюджваннем пандэміі COVID-19 розныя краіны сутыкнуліся з дэфіцытам медыцынскіх супрацьэпідэмічных сродкаў. У міжнародных аэрапортах Пекіна, Шанхая, Цяньцзіня, Гуанчжоу, Шэньчжэня і Чжэнчжоу прызямляецца ўсё больш замежных чартарных авіялайнераў. Яны прыбываюць у Кітай, каб забраць з КНР медыцынскія грузы. Частка бартоў -- самалёты ваеннага прызначэння.

4 красавіка ў міжнародным аэрапорце "Пудун" Шанхая для таго, каб забраць грузы, прыбылі пяць самалётаў ВПС розных краін. Гэта два ваенныя транспартныя самалёты ВПС Алжыра, два самалёты Іл-76 і адзін самалёт Ан-124 ВПС Расіі, якія, загрузіўшыся, вярнуліся ў пункты вылету ў той жа наступны дзень.

5 красавіка з аэрапорта горада Шыцзячжуан з закупленымі ў Кітаі 3 млн медыцынскімі маскамі на борце вылецеў самалёт у Талін. Рэйс арганізаваны адной з расійскіх авіякампаній.

8 красавіка два самалёты ВПС іншых краін прызямліліся ў міжнародным аэрапорце "Байюнь" горада Гуанчжоу. Іх мэта -- даставіць з Кітая такія грузы, як медыцынскія маскі, дыхальныя апараты і іншае супрацьэпідэмічныя абсталяванне.

Самалёт з 20 тонамі груза на борце адбыў у Мельбурн з аэрапорта "Цяньхэ" горада Ухань. Лайнер даставіў у Аўстралію маскі, ахоўнае адзенне, акуляры і медыцынскія інструменты.

У 10 гадзін па мясцовым часе 14 красавіка ў міжнародным аэрапорце імя Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве прызямліўся найбуйнейшы ў свеце транспартны самалёт Ан-225 з набытым у Кітаі супрацьэпідэмічным грузам аб'ёмам 1050 кубаметраў. Гэта 76 тон ахоўнага адзення, 11 тон ахоўных брылёў і 9 тон масак. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040