Метады ТКМ эфектыўныя ў рэабілітацыі ачунялых ад COVID-19 пацыентаў
  2020-04-15 15:31:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Традыцыйная кітайская медыцына даказала сваю эфектыўнасць у лячэнні пацыентаў з COVID-19, якія знаходзяцца на стадыі рэабілітацыі, паведамілі ў аўторак у Дзяржаўным упраўленні па справах традыцыйнай кітайскай медыцыны і фармацэўтыкі КНР. Некаторыя з іх пасля здачы адмоўных тэстаў на каранавірус усё яшчэ маюць патрэбу ў пастаянным медыцынскім умяшальніцтве і псіхалагічнай рэабілітацыі для дасягнення поўнага выздараўлення, заявіў на прэс-канферэнцыі прадстаўнік ведамства Лі Юй.

Адпаведныя экспертныя групы праводзяць інструктаж па рэабілітацыйнай тэрапіі з ужываннем метадаў ТКМ, а таксама спалучэння ТКМ і заходняй медыцыны па ўсёй краіне, адзначыў Лі Юй, дадаўшы, што ва Ухане ўпершыню ў краіне былі створаны рэабілітацыйныя клінікі і цэнтры, у якіх аб'яднаны перавагі розных дысцыплін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040