Кітай прымае меры для падтрымкі прадпрыемстваў і стымулявання занятасці
  2020-04-15 15:36:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай распачне сур'ёзныя крокі для рэалізацыі мер па падтрымцы прадпрыемстваў у гэтыя цяжкія часы і стымулявання рынку працы для выпускнікоў ВНУ. Пра гэта гаварылася на выканаўчай нарадзе Дзяржсавета КНР.

Удзельнікі нарады, якая прайшла пад старшынствам прэм'ера Дзяржсавета Лі Кэцяна, адзначылі, што з пачатку года ў краіне быў прыняты шэраг палітычных рашэнняў і мер у інтарэсах прадпрыемстваў, накіраваных на падтрымку дзеянняў па кантролі над эпідэміяй, аказанне дапамогі кампаніям і аднаўленне вытворчасці.

Павінна быць гарантавана строгае выкананне прынятых палітычных рашэнняў, уключаючы зніжэнне падаткаў, што дасць магчымасць зменшыць нагрузку на прадпрыемствы на 1,6 трлн юаняў (каля 227,25 млрд долараў ЗША), было заяўлена на нарадзе.

У рамках матэрыяльнай падтрымкі ўлады прапанавалі вылучыць фінансавым арганізацыям "танны" капітал у памеры 3,55 трлн юаняў шляхам скарачэння нормы абавязковых рэзерваў, паўторнага крэдытавання і квот на перападлік вексаляў.

Для далейшай рэалізацыі актыўнай фінансавай палітыкі і ўзмацнення фінансавай падтрымкі рэальнага сектара эканомікі і малых і сярэдніх прадпрыемстваў павінны быць прыняты комплексныя меры, дадалі ўдзельнікі нарады.

Падчас нарады таксама было прынята рашэнне аб прыняцці эфектыўных мер для стымулявання рынку працы для выпускнікоў ВНУ, чые перспектывы занятасці апынуліся азмрочаныя з-за ўзніклай эпідэміі COVID-19.

Для падтрымкі развіцця новых бізнес-мадэляў і гнуткай сістэмы занятасці ўлады распачнуць шэраг крокаў, накіраваных на ўмацаванне праграмы гарантаванага крэдытавання стартапаў і стымуляванне масавага прадпрымальніцтва і інавацый.

Павінны быць палепшаныя паслугі ў сферы занятасці насельніцтва, пры гэтым павінна быць уведзена адмысловая палітыка ў мэтах падтрымкі найму выпускнікоў ВНУ ў правінцыі Хубэй - найбольш пацярпелым ад эпідэміі каронавіруснай інфекцыі рэгіёне Кітая.

Удзельнікі нарады адзначылі, што рэканструкцыя старых жылых раёнаў у гарадах стане важным крокам да паляпшэння ўмоў жыцця насельніцтва і падвысіць попыт на ўнутраным рынку.

Кітай запланаваў на працягу гэтага года перабудаваць больш за 39 тыс. старых жылых мікрараёнаў у гарадах па ўсёй краіне, што, паводле папярэдніх ацэнак, прынясе выгаду амаль 7 млн хатніх гаспадарак, а таксама дасць магчымасць палепшыць сацыяльныя паслугі, якія аказваюцца ў гэтых раёнах, у тым ліку догляд за пажылымі, нагляд за дзецьмі і медыцыну.

Каб інтэнсіфікаваць буйнамаштабнае развіццё заходніх раёнаў краіны, было прынята рашэнне падоўжыць тэрмін прадастаўлення ільготных ставак падаткаў і знізіць парог прымянення льготнай падатковай палітыкі для асобных галін у гэтых раёнах краіны. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040