Сусветная эканоміка скароціцца на 3% з-за пандэміі COVID-19 -- МВФ
  2020-04-15 15:43:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2020 годзе ў выніку пандэміі COVID-19 сусветная эканоміка рухаецца па шляху рэзкага скарачэння на 3%, што нашмат горш за паказчыкі перыяду фінансавага крызісу 2008-2009 гадоў. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным сёння дакладзе Міжнароднага валютнага фонду пра перспектывы развіцця сусветнай эканомікі.

За апошнія тры месяцы ў свеце адбыліся істотныя змены, заявіла падчас віртуальнай прэс-канферэнцыі галоўны эканаміст МВФ Гіта Гапінат, адзначыўшы, што абноўлены прагноз ніжэй за ацэнку, прадстаўленую ў студзеньскім дакладзе МВФ пра перспектывы развіцця сусветнай эканомікі.

Назваўшы бягучую сітуацыю самай глыбокай рэцэсіяй з часоў Вялікай дэпрэсіі 1930-х гадоў, Г. Гапінат сказала, што сукупныя страты сусветнай вытворчасці ў 2020-21 годзе, як чакаецца, складуць 9 трлн долараў.

Паводле апошніх прагнозаў, у 2020 годзе аб'ём вытворчасці ў краінах з развітой эканомікай скароціцца на 6,1%, у той час як агульны аб'ём вырабленай прадукцыі ў краінах з пачатковым рынкам і краінах, якія развіваюцца, скароціцца на 1%. У Кітаі і Індыі будзе назірацца ўмераны рост у 1,2% і 1,9% адпаведна.

Калі ў другой палове 2020 года пандэмія заціхне, а намаганні па стрымліванні інфекцыі будуць паступова згортвацца, сусветная эканоміка, у адпаведнасці з прагнозам, вырасце на 5,8% у 2021 годзе па меры нармалізацыі эканамічнай актыўнасці, якой будзе аказвацца палітычная падтрымка, адзначыла Г. Гапінат.

Адзначыўшы, што вакол прагнозу глабальнага росту існуе крайняя нявызначанасць, галоўны эканаміст МВФ сказала, што эканамічныя наступствы пандэміі залежаць ад фактараў, якія цяжка прадказаць. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040