Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Сербіі А. Вучычам
  2020-04-15 15:49:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін ўвечары 14 красавіка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам.

Сі Цзіньпін адзначыў, што кітайска-сербскія адносіны з'яўляюцца найбольш глыбокімі адносінамі паміж дзвюма дзяржавамі. Перад тварам выпрабавання ў выглядзе эпідэміі COVID-19, дзве краіны канкрэтнымі дзеяннямі ў чарговы раз праявілі пачуцці родных братоў і прыхільнасць блізкіх сяброў, заявіў ён.

Кітайскі бок суперажывае сербскаму народу, які ў цяперашні час сутыкнуўся з пагрозамі эпідэміі COVID-19, сказаў Сі Цзіньпін. Кітай ужо прадаставіў сербскаму боку вельмі неабходныя прадметы медыцынскай абароны, а таксама накіраваў у Сербію брыгаду высокакваліфікаваных медыцынскіх экспертаў. Кітайскі бок працягне аказваць дапамогу і падтрымку сербскаму боку ў барацьбе з эпідэміяй, запэўніў Сі Цзіньпін. Ён выказаў упэўненасць у тым, што пад рашучым кіраўніцтвам прэзідэнта А. Вучыча смелы і адважны сербскі народ абавязкова зможа атрымаць хуткую перамогу над эпідэміяй.

Глыбокая і выключная дружба паміж Кітаем і Сербіяй змацаваная крывёю і воляй, падкрэсліў Сі Цзіньпін. Ён адзначыў, што любыя пагрозы і выклікі толькі загартавалі закаранелую дружбу, зрабіўшы яе яшчэ больш трывалай. Кітайскі бок гатовы працаваць разам з сербскім бокам, каб абараняць міжнародныя прынцыпы маралі, а таксама садзейнічаць аб'яднанню намаганняў і згуртаванасці супрацоўніцтву міжнароднай супольнасці, сказаў Сі Цзіньпін. Ён выказаў упэўненасць, што, вытрымаўшы выпрабаванні сумеснай барацьбой, кітайска-сербскія адносіны ўсёабдымнага стратэгічнага партнёрства працягнуць развіццё ў бок яшчэ больш прыгожай будучыні. Ён таксама пажадаў вечнага росквіту кітайска-сербскай дружбе.

А. Вучыч, у сваю чаргу, адзначыў, што кітайскі бок ужо ўтрымлівае эпідэмію пад кантролем, і гэты факт выклікае ў яго шчырую радасць. Калі сербскі народ апынуўся ў цяжкай сітуацыі, кітайскі бок працягнуў руку дапамогі, асабліва гэта тычыцца брыгады кітайскіх медыцынскіх экспертаў, якая аказала вялікую падтрымку і дапамогу барацьбе сербскага боку з эпідэміяй, сказаў ён. Сербскі народ ніколі гэтага не забудзе, падкрэсліў прэзідэнт.

Кітай падарыў сербскаму народу надзею на перамогу ў эпідэміі, адзначыў А. Вучыч, дадаўшы, што нягледзячы на любыя цяжкасці і выклікі, сербскі народ заўсёды будзе адданым і надзейным сябрам кітайскага народа. Паводле яго слоў, сербскі бок будзе ўсімі сіламі клапаціцца пра грамадзян КНР, якія знаходзяцца на тэрыторыі Сербіі. Ён таксама выказаў гатоўнасць і далей падтрымліваць цесныя зносіны са старшынёй Сі Цзіньпінам. А. Вучыч пажадаў доўгіх гадоў сербска-кітайскай дружбе. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040