Улады Кітая заклікалі да міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з пандэміяй COVID-19
  2020-04-20 18:02:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржкамітэт па справах аховы здароўя КНР заклікаў да міжнароднага супрацоўніцтва ў сумеснай прафілактыцы і кантролі пандэміі COVID-19. Кіраўнік ведамства Ма Сяавэй выступіў з такім заклікам падчас нарады міністраў аховы здароўя краін G20, якая адбылася ў нядзелю ўвечары ў фармаце відэаканферэнцыі. Паводле яго слоў, Кітай гатовы рэалізаваць кансенсус, дасягнуты на спецыяльным саміце лідараў G20 па COVID-19, і заклікае ўсе бакі працягваць падтрымліваць вядучую ролю СААЗ у каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва, накіраванага на барацьбу з COVID-19. Ён таксама заклікаў да сумесных намаганняў па аказанні дапамогі краінам са слабымі сістэмамі аховы здароўя.

Ма Сяавэй заявіў, што ў выніку напружанай працы, якая доўжылася больш за тры месяцы, распаўсюджванне інфекцыі ўнутры краіны ў цэлым спынена, і ўсё больш людзей вяртаюцца да нармальнага жыцця і працы. "Мы пастаянна ўдасканальваем нашу працу па прафілактыцы, кантролі эпідэміі і лячэнні пацыентаў, а таксама дзелімся сваім вопытам з мірам. Урад Кітая ўжо прадаставіў або прадастаўляе гуманітарныя грузы 127 краінам і чатыром міжнародным арганізацыям, а таксама накіраваў брыгады медэкспертаў у 15 краін", -- дадаў ён.

У нарадзе прынялі ўдзел каля 40 чалавек, у тым ліку міністры аховы здароўя краін G20 і іншых запрошаных дзяржаў, а таксама высакапастаўленыя прадстаўнікі СААЗ і іншых міжнародных арганізацый.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040