Сі Цзіньпін заклікаў чыноўнікаў быць абаронцамі навакольнага асяроддзя гор Ціньлін
  2020-04-21 18:13:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін у панядзелак заклікаў мясцовых чыноўнікаў быць абаронцамі навакольнага асяроддзя ў раёне горнага хрыбта Ціньлін падчас інспекцыйнай паездкі ў правінцыю Шэньсі /Паўночна-Заходні Кітай/.

Сі Цзіньпін выступіў з гэтым заклікам падчас наведвання дзяржаўнага прыроднага запаведніка "Нюбэйлян", у які ён адправіўся для азнаямлення з сітуацыяй у галіне аховы навакольнага асяроддзя ў гарах Ціньлін.

"Незаконнае будаўніцтва дамоў у гарах Ціньлін-гэта вялікі ўрок", - адзначыў ён. "З гэтага часу ўсе кадравыя работнікі правінцыі Шэньсі павінны перш за ўсё вывучыць гэты ўрок, пазбягаць паўтарэння падобных памылак і быць абаронцамі навакольнага асяроддзя ў раёне горнага хрыбта Ціньлін".

Горны хрыбет Ціньлін, будучы натуральнай мяжой паміж поўначчу і поўднем Кітая, з'яўляецца домам для разнастайнасці раслін і рэдкіх жывёл, такіх як вялікія панды, залацістыя малпы і чырвонаногія ібісы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040