150 млн масак паступіла ў Расію з Кітая
  2020-04-22 16:11:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай паставіў Расіі 150 млн масак у рамках дапамогі па барацьбе з эпідэміяй каранавіруса, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін напярэдадні на нарадзе па пытанні санітарна-эпідэміялагічнага становішча ў РФ.

"Мы ў Кітай, калі нашым сябрам было цяжка ў лютым, накіравалі 2 млн масак. Зараз з Кітая да нас ужо паступіла на сённяшні дзень па розных каналах 150 млн масак", -- заявіў ён на нарадзе ў рэжыме відэаканферэнцыі. З Кітая таксама было завезена 2 млн ахоўных касцюмаў і за 2,5 млн рэспіратараў, адзначыў прэзідэнт Расіі. Пры гэтым Расія пашырае ўласную вытворчасць ахоўных масак, падкрэсліў У. Пуцін. "Мы ў пачатку сакавіка выраблялі ўсяго 1,2 млн масак, да канца месяца будзем вырабляць ужо 3,5 млн за суткі і ў бліжэйшы час 7,5 млн будзем вырабляць", -- распавёў ён.

Па словах кіраўніка краіны, вытворчасць ахоўных касцюмаў у РФ вырасла да 20 тыс. адзінак у сярэдзіне сакавіка, рэспіратараў -- падвоілася за месяц да 280 тыс. адзінак за суткі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040