Віцэ-прэзідэнт ЗША М. Пэнс наведаў клініку без маскі
  2020-04-29 12:19:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пэнс, які ўзначальвае аператыўную групу па каранавірусе ў Белым доме, у аўторак наведаў клініку "Маё" ў штаце Мінесота без медыцынскай маскі, парушыўшы тым самым патрабаванні гэтай медустановы да наведвальнікаў аб нашэнні масак, каб пазбегнуць распаўсюджання інфекцыі. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ.

"З'яўляючыся віцэ-прэзідэнтам ЗША, я рэгулярна правяраюся на каранавірус, і ўсе, хто знаходзіцца побач са мной, таксама правяраюцца", -- сказаў ён.

Паводле паведамлення CNBC, клініка "Маё" патрабуе, каб усе пацыенты, наведвальнікі і персанал насілі маскі для запаволення распаўсюджвання COVID-19.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не будзе насіць маску.

Агульная колькасць выпадкаў COVID-19 у ЗША перавысіла 1,01 млн па стане на вечар аўторка, больш за 58 тыс. чалавек памерлі ад захворвання, паведаміў Універсітэт Джонса Хопкінса. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040