Ахвярамі паводак на поўначы Самалі сталі дзесяць чалавек
  2020-04-29 15:28:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па меншай меры дзесяць чалавек загінулі ў выніку паводкі, якая адбылася ў горадзе Карда / рэгіён Бары / на поўначы Самалі.

Мэр горада Карда Саід Асман заявіў журналістам, што праліўныя дажджы, якія доўжыліся 24 гадзіны, прывялі да ахвяраў і нанеслі шкоду насельніцтву.

"Пасля таго, як паводкі выклікалі ў горадзе хаос, па меншай меры дзесяць чалавек загінулі, яшчэ 20 пацярпелі і зараз праходзяць лячэнне ў гарадской бальніцы", - заявіў С. Асман, дадаўшы, што колькасць ахвяр можа вырасці, бо маштаб нанесенай шкоды пакуль застаецца незразумелым.

Па словах мясцовых жыхароў, у горадзе прайшлі вельмі моцныя ліўні. "Мінулай ноччу было жудасна: паводка знішчыла многія дамы, а прыпаркаваныя машыны былі змыты вадой", - распавяла кар. Сіньхуа па тэлефоне мясцовая жыхарка Хінда Абшыр. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040