Барацьба з эпідэміяй патрабуе пашырэння супрацоўніцтва -- Б.Гейтс
  2020-04-30 15:19:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Французская газета Le Figaro 28 красавіка апублікавала эксклюзіўнае інтэрв'ю з Білам Гейтсам. У інтэрв'ю Гейтс адзначыў, што сёння найважнейшай задачай з'яўляецца пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва, і што не варта паспешна вінаваціць Кітай.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці прыхоўваў Кітай інфармацыю аб эпідэміі, Гейтс сказаў, што пасля таго, як ўспыхнула эпідэмія, Кітай прыняў рашучыя меры для прадухілення далейшага распаўсюджвання захворвання і "раскрыў усе наяўныя ў яго звесткі".

Каментуючы прыпыненне фінансавання СААЗ з боку ЗША, Гейтс адзначыў, што сярод работнікаў Цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША вялікая доля тых, каго накіроўваюць на працу ў СААЗ. "Я не разумею, які сэнс мае скарачэнне фінансавання СААЗ з боку ЗША ў момант масавага распаўсюджвання эпідэміі", -- сказаў Гейтс.

Што тычыцца пункту гледжання, згодна з якім існуючы крызіс прадэманстраваў недахопы глабалізацыі і асабліва празмерную залежнасць ад Кітая ў лекавых прэпаратах, Б. Гейтс назваў яго "надзвычай абсурдным". Ён сказаў, што ў перыяд распаўсюджвання эпідэміі рынкавыя пастаўкі фармацэўтычнай сыравіны не спыняліся. Кітай -- надзейны пастаўшчык фармацэўтычнай сыравіны, і ў параўнанні з ім рэакцыя краін Захаду на крызіс апынулася запозненай. «На мой погляд, няма ніякага сэнсу выкарыстоўваць гэты крызіс для распаўсюджвання ксенафобскіх тэорый», -- адзначыў ён. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040