Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 у свеце перавысіла 3 млн - СААЗ
  2020-04-30 17:02:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання на пнеўманію, выкліканую каронавірусам новага тыпу / COVID-19 /, за межамі Кітая дасягнула 2934583, вынікае з апублікаваных у сераду даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя / СААЗ /.

Як адзначаецца ў штодзённым дакладзе СААЗ, па стане на 10:00 серады па цэнтральнаеўрапейскім часе колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 за межамі КНР у параўнанні з папярэднім днём узрасла на 66.254 і дасягнула 2934583. Колькасць памерлых за межамі Кітая ў параўнанні з папярэднім днём узрасла на 5376 і склала 203.330 чалавек.

Агульная колькасць тых, хто захварэў, па ўсім свеце ў параўнанні з папярэднім днём ўзрасла на 66.276 і склала 3.018.952 чалавека. Колькасць памерлых у параўнанні з папярэднім днём павялічылася на 5376 і склала 207.973 чалавекі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040