Д. Трамп наклаў вета на рэзалюцыю кангрэса аб абмежаванні яго паўнамоцтваў па ўжыванні сілы супраць Ірана
  2020-05-07 16:48:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сераду наклаў вета на рэзалюцыю кангрэса аб абмежаванні яго паўнамоцтваў па выкарыстанні ўзброеных сіл супраць Ірана.

Д. Трамп у той дзень праінфармаваў Сенат аб сваім рашэнні. Ён назваў рэзалюцыю "вельмі абразлівай", адзначыўшы, што дэмакраты ўнеслі яе ў рамках стратэгіі па расколе Рэспубліканскай партыі з мэтай атрымання перамогі на выбарах у лістападзе.

Па сцвярджэнні Д. Трампа, рэзалюцыя заснавана на няправільным разуменні фактаў і палажэнняў заканадаўства і наносіць велізарную шкоду намаганням прэзідэнта па абароне ЗША і іх саюзнікаў.

Дадзеная рэзалюцыя, якая абмяжоўвае паўнамоцтвы. Д. Трампа ў пытанні выкарыстання ўзброеных сілаў супраць Ірана без адпаведнага дазволу з боку Кангрэса, была адобрана Сенатам і Палатай прадстаўнікоў, адпаведна, у лютым і сакавіку.

Як паведамілі амерыканскія СМІ, у чацвер Сенат правядзе галасаванне па вета, якое наклаў прэзідэнт. На думку мясцовых аналітыкаў, Сенат ледзь набярэ дастатковую колькасць галасоў для яго адмены.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040