У Турцыі стабільна зніжаецца колькасць новых выпадкаў заражэння COVID-19
  2020-05-12 18:39:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

12 мая - Паводле даных, апублікаваных у панядзелак Міністэрствам аховы здароўя Турцыі, за мінулыя суткі агульная колькасць пацверджаных у краіне выпадкаў заражэння каронавірусам новага тыпу / COVID-19/ узрасла на 1114, склаўшы 139771.

Ад хваробы ў краіне ў агульнай складанасці памёр 3841 чалавек, што на 55 больш у параўнанні з папярэднім днём. Яшчэ 3089 пацыентаў вылечыліся, колькасць ачунялых дасягнула 95780.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у панядзелак заявіў, што каменданцкая гадзіна ў краіне будзе дзейнічаць з 16 да 19 траўня, здымаецца забарона на ўезд і выезд аўтамабіляў з дзевяці правінцый, сярод якіх Адана і Мардзін, пры гэтым ён захоўваецца ў 19 правінцыях, у тым ліку ў Стамбуле.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што пры наведванні грамадскіх месцаў неабходна насіць маскі і строга выконваць сацыяльную дыстанцыю.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040