Ірак і ЗША дамовіліся актывізаваць двухбаковыя адносіны і эканамічнае супрацоўніцтва
  2020-05-13 17:02:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер-міністр Ірака Мустафа аль-Казымі і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак правялі тэлефонную размову, выказаўшы гатоўнасць актывізаваць двухбаковыя адносіны і эканамічнае супрацоўніцтва.

Як гаворыцца ў заяве канцылярыі прэм'ер-міністра Ірака, М. аль-Казымі прыняў тэлефонны званок ад прэзідэнта Д. Трампа, у якім апошні павіншаваў М. аль-Казымі з уступленнем на пасаду кіраўніка іракскага ўрада.

Па словах Д. Трампа, ЗША зацікаўлены ва ўмацаванні адносін паміж дзвюма краінамі і гатовы прадаставіць неабходную эканамічную дапамогу для падтрымкі іракскай эканомікі. М. аль-Казымі са свайго боку выказаў падзяку амерыканскаму боку.

У заяве адзначаецца, што бакі дамовіліся пашыраць узаемадзеянне ў барацьбе з пандэміяй каронавіруса новага тыпу /COVID-19/, эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва ў інтарэсах дзвюх краін.

7 траўня на паседжанні ірацкага парламента падчас галасавання былі зацверджаны большасць прапанаваных М. аль-Казымі кандыдатаў у члены ўрада. Затым М. аль-Казымі быў прыведзены да прысягі ў якасці кіраўніка іракскага ўрада. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040