4 новыя выпадкі COVID-19 выяўлены ў правінцыі Цзілінь за суткі
  2020-05-15 16:23:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У чацвер у правінцыі Цзілінь на паўночным усходзе Кітая было выяўлена 4 новыя пацверджаныя выпадкі заражэння COVID-19. Пра гэта ў пятніцу паведаміў Камітэт па справах аховы здароўя правінцыі. Па звестках ведамства, новыя пацыенты мелі цесныя кантакты з раней пацверджанымі выпадкамі захворвання ў гарадах Шулань і Цзілінь. Да канца чацвярга ў правінцыі Цзілінь было зафіксавана 119 лакальных пацверджаных выпадкаў захворвання, у тым ліку адзін выпадак са смяротным зыходам і 92 пацыенты, якія ўжо выпісаліся з лякарань пасля выздараўлення. 26 пацыентаў усё яшчэ знаходзяцца ў шпіталях на лячэнні, трое -- у цяжкім стане.

У правінцыі ў агульнай складанасці 686 асоб, якія мелі цесныя кантакты з хворымі, у цяперашні час знаходзяцца пад медыцынскім наглядам.

Каб прадухіліць распаўсюджванне эпідэміі COVID-19, правінцыя Цзілінь ў некаторых ключавых раёнах узмацніла скрынінг людзей, заражаных вірусам. Правінцыя таксама накіравала медэкспертаў для аказання дапамогі ў лячэнні захворвання ў пацярпелых ад віруса гарадах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040