Міжнароднае супрацоўніцтва па лічбавых тэхналогіях мае вырашальнае значэнне для перамогі над COVID-19 -- генеральны сакратар ААН
  2020-05-18 15:37:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы лічбавых тэхналогій мае вырашальнае значэнне для перамогі над каронавірусам новага тыпу. Пра гэта 16 мая заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

У сваім відэазвароце з нагоды Сусветнага дня электрасувязі і інфармацыйнага грамадства, якое адзначаецца штогод 17 траўня, ён сказаў, што гэты дзень "нагадвае нам пра тое, што міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы лічбавых тэхналогій мае вырашальнае значэнне для прасоўвання да перамогі над COVID-19 і рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года".

Па яго словах, "інфармацыйныя тэхналогіі могуць стаць маяком надзеі, якія дазваляюць мільярдаім людзей па ўсім свеце аб'яднацца".

"Новыя тэхналогіі, ад 5G да хмарных вылічэнняў і штучнага інтэлекту, з'яўляюцца магутным інструментам для ўрэгулявання надзённых сусветных выклікаў, у тым ліку і эпідэміі", – падкрэсліў А. Гутэрыш.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040