«Час "Двух сесій" Сі Цзіньпіна»: пра ўздым вёскі
  2020-05-21 14:32:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Стратэгія ўздыму сяла з'яўляецца важным рашэннем, прынятым па выніках 19-га з'езда КПК, гістарычнай задачай усеагульнага характару, якая тычыцца ўсебаковай пабудовы сярэднезаможнага грамадства і сацыялістычнай мадэрнізацыі, стала першараднай мэтай у рабоце ўрада, якая тычыцца сельскай гаспадаркі, сельскіх раёнаў і сельскага насельніцтва ў новую эпоху .

Глыбокае пачуццё да сялян

У Сі Цзіньпіна глыбокае пачуццё любові да сялян. Ён назваў сябе «дзіцём жоўтай зямлі»: кар'ера цяперашняга нацыянальнага лідара пачалася з нізоў. Ён працаваў і жыў разам з простымі працаўнікамі сельскай мясцовасці, таму добра разумее сялян і іх жыццё, адчувае да іх глыбокія пачуцці. Яшчэ працуючы ў паўночным Шэньсі ён убачыў «карані» народных мас, па-сапраўднаму іх зразумеў; у павеце Чжэндзін правінцыі Хэбэй, дзе, працуючы намеснікам сакратара парткама, ён выканаў сваё абяцанне па паляпшэнні жыцця мясцовых фермераў; у Фуцзяні ён наведаў усе куткі сельскай мясцовасці правінцыі, каб укараняць рэжым працы, якая тычыцца цеснай сувязі з масамі.

9 жніўня 1983 года Сі Цзіньпін, які займаў пасаду намесніка сакратара парткама павета Чжэндзін правінцыі Хэбэй, азнаёміўся са станам развіцця бавоўніка.

Уступіўшы на пасаду лідара краіны, Сі Цзіньпін заўсёды надаваў вялікае значэнне ўздыму вёскі, імкнучыся да паляпшэння жыцця. Для дасягнення гэтай мэты ён аб'ездзіў амаль усю краіну: наведаў поле, каб паглядзець, ці добрым будзе ўраджай; стаў госцем сем'яў, каб даведацца, ці добра яны сілкаваліся; з маючымі патрэбу сем'ямі размаўляў, каб клапаціцца пра цяжар іх жыцця ...

Ператвараць галіны сельскай гаспадаркі ў перспектыўныя

У снежні 2014 года Сі Цзіньпін здзейсніў інспекцыйную паездку ў правінцыю Цзянсу. Ён наведаў аграпрамысловы парк у вёсцы Сяньфэн горада Чжэньцзян, дзе азнаёміўся з сучасным станам сельскай гаспадаркі. На аграферме трускалак Сі Цзіньпін узяў прадукты, спытаўшы аб'ём вытворчасці і цэны на рынку.

Сі Цзіньпін успомніў: «У 1980-гадах, калі я працаваў у павеце Чжэндзін правінцыі Хэбэй, наведаў павет Маньчэн, дзе мы азнаёміліся са станам вырошчвання клубніц. Сучасная і высокаэфектыўная сельская гаспадарка дае фермерам добры шанец павышэння даходаў. Трэба ісці па гэтым шляху, каб прынесці вялікую эканамічную выгаду, ператварыць галіны сельскай гаспадаркі ў перспектыўныя ».

Важныя інструкцыі Сі Цзіньпіна па ўздыме вёскі

Удзел у панэльнай дыскусіі з дэпутатамі УСНП ад правінцыі Хэнань, 8 сакавіка 2019 года.

Уздым сяла - комплекснае развіццё сельскіх тэрыторый у такіх сферах, як прамысловасць, чалавечы капітал, культура, экалогія і партарганізацыі нізавога ўзроўню. Асноўнай мэтай стратэгіі ўздыму сяла з'яўляецца мадэрнізацыя сельскай гаспадаркі і сельскіх раёнаў. Агульны яе курс складаецца ў тым, каб аддаваць прыярытэт развіццю сельскай гаспадаркі і сельскай мясцовасці.

Удзел у панэльнай дыскусіі з дэпутатамі УСНП ад правінцыі Шаньдун, 8 сакавіка 2018 года.

Для рэалізацыі стратэгіі ўздыму сяла неабходна абапірацца на развіццё мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі, фарміраванне сістэмы галін на сельскіх тэрыторыях і забеспячэнне іх росквіту. Варта развіваць сучасную сельскую гаспадарку, забяспечыць харчовую бяспеку, палепшыць структуру сельскай гаспадаркі, паскорыць стварэнне сучаснай сельскагаспадарчай сістэмы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040