Каментарый: Імкненне называць месца ўспышкі каранавіруса крыніцай яго распаўсюджвання – гэта спекуляцыі
  2020-05-22 16:27:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адна з асноўных тэм вучэння Платона – «справядлівая дзяржава». У сваіх дыялогах «Дзяржава» філосаф выкарыстаў алегорыю «Міф аб пячоры», дзе распавядаецца, што людзі быццам знаходзяцца ў падземным жыллі накшталт пячоры, дзе на ўсю яе даўжыню цягнецца шырокі прасвет. З малых гадоў яны закаваныя ў кайданы і бачаць толькі тое, што ў іх перад вачыма, бо галаву павярнуць з-за гэтых кайданоў яны не могуць. Людзі павернуты спіной да святла, яны, нібы вязні у сапраўднай пячоры, лічаць, што гэта сапраўдная рэальнасць. Але на справе, пра тое, што адбываецца ў гэтым святле, яны могуць меркаваць толькі па ценях, якія час ад часу ўзнікаюць на сценах пячоры.

Можна сказаць, што «Міф аб пячоры» Платона паўтараецца і сёння, калі ўвесь свет спрабуе спыніць пандэмію COVID-2019. Пакуль розныя краіны паведамлялі аб эпідэміі грыпу, якая доўжыцца з канца 2019 года па пачатак 2020 года, Кітай першым паведаміў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя аб выпадках захворвання каранавірусам новага тыпу, зарэгістраваных ва Ухане. Калі кітайскія медыкі былі гатовыя дзяліцца вопытам барацьбы з эпідэміяй з усім светам, Злучаныя Штаты і некаторыя еўрапейскія краіны параўноўвалі каранавірус з сезонным грыпам. Яны звярталі ўвагу толькі на тое, што ўзровень смяротнасці ад каранавіруса, пра які паведаміў Кітай, быў не такім высокім, а таксама на статыстычныя даныя, якія прадэманстравалі той факт, што КНР узяла пад кантроль выбліск каранавіруса ў сваіх межах. Але тая перамога была здабыта велізарнымі ахвярамі і неверагоднымі намаганнямі, прыкладзенымі Кітаем. Усе гэтыя намаганні і ахвяры кітайскага боку для ЗША і іх прыхільнікаў – нішто. Яны не хочуць нічога слухаць і працягваюць распаўсюджваць ненавуковыя чуткі і спекуляцыі.

Калі эпідэмічная сітуацыя ў ЗША перасягнула самыя страшныя прагнозы, некаторыя амерыканскія палітыкі пачалі выкарыстоўваць СМІ для таго, каб прадставіць недакладную інфармацыю пра месца ўспышкі і крыніцу эпідэміі.

Вывучаючы даныя аб розных пандэміях, якія адбываліся раней у свеце, месца паходжання крыніцы і месца ўспышкі эпідэміі звычайна не супадалі. У 430-427 гг. да нашай эры эпідэмія распаўсюдзілася па Афінах і прывяла да смерці амаль чвэрці жыхароў горада. Тая самая ранняя задакументаваная эпідэмія ў гісторыі чалавецтва нарадзілася не ў Афінах і нават не ў Грэцыі, а ў паўднёвай Эфіопіі. Яшчэ адзін прыклад: 1347-1353 гг. маравая пошасць забрала жыцці 25 млн еўрапейцаў, але крыніца яе ўзнікнення -- Цэнтральная Азія.

Гісторыя зноў паўтараецца. Амерыканскія палітыкі не вынайшлі нічога новага, яны далёка не першыя, хто імкнуўся да скажэння фактаў і заблытвання грамадскасці. Стагоддзе таму іспанцы пацярпелі ад аналагічнай несправядлівасці. У 1918 годзе ў амерыканскім ваенным лагеры ў Канзасе ўспыхнула эпідэмія, але з улікам ваеннай стратэгіі ЗША пра гэта не паведамілі. У выніку эпідэмія пракралася ў Еўропу -- пераносчыкамі сталі хворыя амерыканскія вайскоўцы, і хвароба шырока распаўсюдзілася ў розных краінах Еўропы. Іспанія -- нейтральная краіна ў Першай сусветнай вайне -- раней за іншых паведаміла пра выбух захворвання. Яе СМІ і афіцыйныя асобы дзейнічалі аператыўна і адкрыта. У выніку эпідэмію, якая заразіла каля мільярда чалавек па ўсім свеце і забрала жыцці дзясяткаў мільёнаў, пачалі называць «іспанскім грыпам» або «іспанкай», нягледзячы на той факт, што хвароба ўзнікла ў Злучаных Штатах.

Галоўная мэта пошуку месца першай успышкі эпідэміі заключаецца не ў тым, каб прыцягнуць кагосьці да адказнасці, а ў тым, каб адсачыць крыніцу віруса і яго далейшае распаўсюджванне, лепш даследаваць яго і лепш супрацьстаяць пандэміі. Амерыканскія палітыкі заявілі, што месцазнаходжанне першай ўспышкі эпідэміі -- гэта і ёсць месца паходжання віруса. Мэта ў тым, каб Кітай панёс адказнасць за няздольнасць ЗША спраўляцца з эпідэміяй. Каранавірус -- агульны вораг чалавецтва, які не ведае межаў і не шкадуе нікога. Супрацьстаянне і кантроль эпідэміі -- агульная місія чалавецтва. У цяперашні час міжнароднае супрацоўніцтва мае патрэбу ў аб'яднанні намаганняў у барацьбе з вірусам. Зламысныя абвінавачванні і спроба перакласці адказнасць за свае правальныя дзеянні на іншых трэба неадкладна спыніць, паколькі гэта сур'ёзна падрывае працэс умацавання глабальнай бяспекі ў галіне грамадскай аховы здароўя. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040