Huawei лідзіруе на кітайскім рынку 5G-смартфонаў
  2020-05-25 17:43:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі тэхнагігант Huawei заняў лідзіруючую пазіцыю на айчынным рынку смартфонаў з падтрымкай сеткі 5G у першым квартале 2020 года. Пра гэта заявіла кампанія Huawei на сваёй глабальнай канферэнцыі 2020 Global Analyst Summit.

На канец сакавіка бягучага года брэнд Huawei паставіў на рынак 15 млн адзінак смартфонаў з падтрымкай 5G і з 55,4-працэнтнай рынкавай доляй заняў першае месца ў Кітаі, паведаміў віцэ-прэзідэнт аддзела па лініі вытворчасці мабільных тэлефонаў для спажывецкага бізнесу пры кампаніі Huawei Шэн Сін .

Што тычыцца сусветнага рынку смартфонаў з падтрымкай 5G, то Huawei саступіла Samsung і заняла другое месца, набраўшы 33,2-працэнтную рынкавую долю з аб'ёмам паставак у 8 млн адзінак за першыя тры месяцы гэтага года, вынікае з даных аналітычнай кампаніі Strategy Analytics.

На дадзены момант Huawei выпусціла больш за 19 мадэляў 5G-смартфонаў у цэнавых катэгорыях ад 2000 юаняў / каля 281,93 долараў ЗША / да 16 000 юаняў, адзначыў Шэн Сін.

Чакаецца, што доля прадукцыі Huawei на кітайскім рынку 5G-смартфонаў можа павысіцца больш чым да 60 працэнтаў. у другім паўгоддзі г.г.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040