Паліцыя затрымала прынамсі 180 удзельнікаў беспарадкаў у Сянгане
  2020-05-25 17:44:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па меншай меры 180 чалавек былі затрыманыя ў Сянгане пасля таго, як вялікая колькасць бунтаўнікоў прыняла ўдзел у незаконных сходах і здзейсніла гвалтоўныя дзеянні ў раёне вострава Сянган, у выніку чаго пацярпелі некалькі супрацоўнікаў паліцыі і мінакоў. Пра гэта паведаміла Сянганская паліцыя.

З паўдня нядзелі, 24 траўня, бунтаўшчыкі збіраліся ў раёнах Тунлавань / Казуэй-Бэй / і Ваньцзай / Ваньчай / і блакавалі галоўныя дарогі смеццевымі бакамі, бамбукавымі палкамі, камянямі і іншымі прадметамі. Некаторыя з іх выскачылі на суседнія эстакады і дарогі, перашкаджаючы дарожнаму руху.

На эстакадзе ў раёне Казуэй-Бэй удзельнікі беспарадкаў раптам пачалі кідаць у паліцэйскіх вялікую колькасць камянёў, цвёрдыя прадметы і невядомую вадкасць.

У завулку Цяньлэ / Цінлок-Лэйн / ля эстакады бунтаўшчыкі кідалі цэглу ў паліцэйскія машыны, разбіўшы лабавае шкло аднаго з аўтамабіляў і параніўшы аднаго супрацоўніка паліцыі.

41-гадовы мужчына сутыкнуўся з дзесяткамі ўдзельнікаў беспарадкаў, якія выбудоўвалі барыкады са смецця. Некалькі бунтаўнікоў напалі на яго з парасонамі. Мужчына спрабаваў уцячы, але бунтаўшчыкі даганялі яго і працягвалі нападаць.

Пацярпелы атрымаў ірваныя раны галавы, рукі і спіны, і быў дастаўлены ў медыцынскую ўстанову.

На апублікаваным у сетцы відэа бачна, як некалькі бунтаўшчыкоў збіваюць з ног, атачаюць і збіваюць доўгімі палкамі жанчыну, якая расчышчала выбудаваныя імі загароджы на дарозе.

Паліцыя рашуча асудзіла гвалтоўныя напады на грамадзянскіх асоб і супрацоўнікаў паліцыі, паабяцаўшы прыцягнуць злачынцаў да адказнасці.

"Бунтаўшчыкі пачалі наўмысныя напады на паліцэйскіх і грамадзянскіх асоб. Такія бязлітасныя дзеянні не заслугоўваюць апраўданняў", - заявілі ў паліцыі.

Да 21:30 па мясцовым часе было затрымана не менш за 180 чалавек, у асноўным за незаконныя сходы.

Пакуль незаконныя сходы працягваліся, некаторыя ўдзельнікі беспарадкаў палілі смецце і, як паведамляецца, кідалі шкляныя бутэлькі з даху будынка, ствараючы пагрозу грамадскай бяспецы.

Некалькі святлафораў пашкоджаны, а праезныя часткі пакрытыя смеццем. Некаторыя крамы ў раёне Казуэй-Бэй падвергліся актам вандалізму з боку бунтаўшчыкоў, якія білі шкло цаглінамі і іншымі цвёрдымі прадметамі.

"Паліцыя заклікае бунтаўшчыкоў спыніць незаконныя сходы і блакаванне дарог. Супрацоўнікі паліцыі будуць з усіх сіл праводзіць дзеянні па забеспячэнні захавання законаў, каб спыніць парушэнне грамадскага парадку", - гаворыцца ў прэс-рэлізе паліцыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040