Вядучы даследчык каронавірусаў кажаноў лічыць, што палітызацыя шкодзіць барацьбе з пандэміяй
  2020-05-26 16:59:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З самага пачатку ўспышкі ва Ухане мясцовы вірусалагічны інстытут стаў галоўным аб'ектам канспіралагічных тэорый. Між тым, адказ на пытанне - чаму ён апынуўся ў эпіцэнтры эпідэміі - вельмі просты: яго пабудавалі ў якасці адказу на атаку атыповай пнеўманіі SARS 2003-га года ў раёне, дзе яе вяртанне лічылі найбольш верагодным. Першую ў Кітаі біялабараторыю найвышэйшага 4-га ўзроўню абароны дапамагалі ствараць спецыялісты з Францыі і ЗША. Яе кіраўнік-адна з вядучых у свеце даследчыкаў каронавірусаў кажаноў Шы Чжэнлі - у эксклюзіўным інтэрв'ю CGTN распавяла пра ролю сваёй каманды ў вывучэнні SARS-CoV - 2 і пра перспектывы міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з пандэміяй.

Рэпарцёр CGTN Фэн Ілэй спытала: "згодна з апублікаванай інфармацыяй, ваша каманда ўпершыню атрымала ўзоры віруса 30 снежня. Якую працу вы правялі для ідэнтыфікацыі патагена з тых часоў?"

Загадчыца лабараторыі Уханьскага інстытута вірусалогіі Кітайскай акадэміі навук Шы Чжэнлі адказала: "Мы атрымалі ўзоры апоўдні 30 снежня 2019 года, і наша каманда першай правяла даследаванні гэтых узораў, якія, як меркавалася, былі звязаны з пнеўманіяй невядомага паходжання, паколькі мая лабараторыя доўга працуе над даследаваннем каронавірусаў. У той жа час мы правялі высокапрадукцыйнае секвеніраванне ўзораў і ізаляцыю патагенаў. Затым праз вельмі кароткі час мы вызначылі новы тып каронавіруса ў гэтых узорах і атрымалі яго поўную геномную паслядоўнасць, якая пацвердзіла, што гэты патаген не такі ж, як існуючыя вірусы, што мы ўжо ведаем. Таму мы назвалі яго новым каронавірусам. 12 студзеня 2020 года мы, разам з двума іншымі медыцынскімі інстытутамі нашай краіны, прадставілі поўную геномную паслядоўнасць віруса Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. У той жа час, мы таксама загрузілі іншыя паслядоўнасці ў геномную анлайн-бібліятэку GISAID (Гисэйд), якую выкарыстоўваюць ўрады і навукоўцы па ўсім свеце для ідэнтыфікацыі патагенных мікраарганізмаў, распрацоўкі вакцын і лекавых сродкаў".

Рэпарцёр CGTN Фэн Тлэй спытала: "Ці займаліся вы і ваша каманда міжнародным супрацоўніцтвам? Якую ролю яно гуляе ў кантэксце барацьбы з пандэміяй?"

Загадчыца лабараторыі Уханьскага інстытута вірусалогіі Кітайскай акадэміі навук Шы Чжэнлі адказала: "Наша першапачатковая мэта-у міжнародным супрацоўніцтве для забеспячэння здароўя людзей па ўсім свеце, таму што мы ведаем, што не існуе межаў у даследаванні існуючых інфекцыйных захворванняўі новых, што з'яўляюцца. Падобная праца патрабуе намаганняў навукоўцаў усяго свету і ўрадаў, адкрытых і гатовых да супрацоўніцтва і сумеснай працы для прадухілення і кантролю некаторых з гэтых новых інфекцый. Я думаю, цяпер навука звязаная з палітыкай, што робіць яе палітызаванай. Гэта вельмі сумна. Я ўпэўненая, што навукоўцам усяго свету не падабаецца бачыць такое. Як я ўжо згадала, даследаванні інфекцыйных захворванняў павінны быць адкрытымі і празрыстымі. Міжнароднае супрацоўніцтва можа забяспечыць нас добрай тэхнічнай падтрымкай у барацьбе з гэтымі новымі інфекцыямі, што паслужыць усяму чалавецтву".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040