Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць умацавання нацыянальнай абароны і ўзброеных сіл
  2020-05-28 10:55:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у аўторак падкрэсліў неабходнасць ажыццяўлення мэтаў і задач па абаронным і вайсковым будаўніцтве на 2020 год ва ўмовах правядзення рэгулярных супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Сі Цзіньпін зрабіў гэту заяву на пленарным пасяджэнні дэлегацыі Народна-вызваленчай арміі Кітая (НВАК) і Народнай узброенай паліцыі Кітая ў рамках 3-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП) 13-га склікання. Ён заслухаў выступленні вайскоўцаў-дэпутатаў аб выкананні задач па барацьбе з эпідэміяй COVID-19, узмацненні падрыхтоўкі на фоне эпідэміі, паскарэнні нарошчвання патэнцыялу ў галіне абароны біябяспекі. Высока ацэньваючы ролю ўзброеных сілаў у барацьбе з COVID-19, Сі Цзіньпін сказаў, што народная армія зноў паказала, што яна з'яўляецца гераічнай сілай, якой давяраюць партыя і народ Кітая.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што эпідэмія аказала глыбокі ўплыў на глабальную архітэктоніку, а таксама на бяспеку і развіццё Кітая. Ён загадаў узброеным сілам свядома рыхтавацца да горшага сцэнарыя, нарошчваць ваеннае навучанне і баявую падрыхтоўку, своечасова і эфектыўна спраўляцца з усімі відамі складаных сітуацый і рашуча абараняць суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця дзяржавы. Сі Цзіньпін запатрабаваў рэформы і інавацыі для вырашэння новых сітуацый і праблем, выяўленых у час эпідэміі, і заклікаў паскорыць даследаванні і распрацоўку лекаў і вакцын супраць COVID-19, скарыстаўшыся перавагамі ваенна-медыцынскіх даследаванняў. Ён таксама падкрэсліў важнасць навуковых інавацый у галіне нацыянальнай абароны і падрыхтоўкі высокапрафесійных вайскоўцаў.

Сі Цзіньпін адзначыў, што неабходна прымаць надзвычайныя меры для пераадолення ўздзеяння эпідэміі і забеспячэння вырашэння асноўных задач у вайсковым будаўніцтве. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040