Кітайскі спадарожнік «Цяньцінь-2» запусцяць у 2025 годзе
  2020-05-29 15:40:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай мае намер запусціць гравітацыйны спадарожнік другога пакалення «Цяньцінь-2» у 2025 годзе. Апарат з арбіты будзе дапамагаць супрацьстаянню зменам клімату, распавёў кіраўнік праграмы выяўлення гравітацыйных хваль у космасе Ло Цзюнь.

Пакуль гравітацыйнага спадарожніка ў КНР няма. Мяркуецца, што першы падобны апарат запусцяць у наступным годзе. "Цяньцінь-2" значна ўмацуе здольнасці Кітая да барацьбы з наступствамі стыхійных бедстваў і іншымі праблемамі, звязанымі са змяненнем клімату, адзначыў Ло Цзюнь.

Гравітацыйны спадарожнік першага пакалення вымярае адлегласць з дапамогай мікрахвалевай тэхналогіі, а на спадарожніку другога пакалення дзейнічае лазернае вымярэнне.

У космас будуць запушчаны тры спадарожнікі, якія ўтвораць роўнабаковы трыкутнік вакол Зямлі. Зараз на арбіце знаходзіцца спадарожнік «Цяньцінь-1». - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040