Росквіт і стабільнасць Сянгана ня парушаць ніякія сілы
  2020-05-29 15:49:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўнік Канцылярыі Дзяржсавета КНР па справах Тайваня Ма Саогуан 28 мая заявіў, што росквіт і стабільнасць Сянгана ня парушаць падрыўныя дзеянні ніякіх сепаратысцкіх сіл.

Так Ма Сяагуан пракаментаваў выказванні кіраўніцтва Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі Тайваня і яе лідара Цай Інвэнь аб рашэнні Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП), што датычыцца заканадаўства па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі ў Сянгане.

Прадстаўнік канцылярыі заклікаў кіраўніцтва ДПП неадкладна спыніць сеяць варожасць у Сянгане. Паводле яго слоў, сілы, якія выступаюць за незалежнасць Тайваня і незалежнасць Сянгана з пэўнага часу знаходзяцца ў змове. Ма Сяагуан паказаў, што іх спробы пасеяць хаос у Сянгане і раскалоць Радзіму выклікаюць абурэнне.

Ма Сяагуан падкрэсліў, што падобныя дзеянні яшчэ раз выкрываюць заганныя матывы палітычнага маніпулявання сянганскага пытання з боку ДПП, якая нападае на прынцып "адна дзяржава, два лады" і імкнецца да незалежнасці Тайваня. Гэта, паводле яго слоў, сур'ёзна падрывае інтарэсы і дабрабыт суайчыннікаў як у Сянгане, так і на Тайване. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040