Кітайская відэаплатформа Bilibili запусціць спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання
  2020-06-02 17:45:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Папулярная кітайская анлайн-відэаплатформа Bilibili абвясціла ў панядзелак, што плануе запусціць у трэцяй дэкадзе чэрвеня бягучага года спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання для вытворчасці навукова-папулярнага кантэнту.

Спадарожнік з'яўляецца асаблівым падарункам, паднесеным Bilibili людзям з дапытлівым розумам з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Згодна з Bilibili, спадарожнік, падобна "воку", якое бачыць свет з космасу, будзе глядзець на Зямлю з сонечна-сінхроннай арбіты, што больш чым у 500 км ад Зямлі, і можа абарачацца вакол Зямлі 15 разоў на дзень.

З дапамогай функцыі трохмернага малюнка спадарожнік здольны ажыццяўляць высокадакладнае дыстанцыйнае зандзіраванне Зямлі, захоўваць гарадскія агні ў начны час, назіраць за зменамі палярнага ззяння Зямлі, а таксама за такімі касмічнымі аб'ектамі, як Месяц і Сатурн.

Афіцыйны рахунак новага спадарожніка ўжо быў афіцыйна запушчаны на сайце Bilibili.com для прамой трансляцыі ўсяго працэсу яго запуску ў апошніх днях чэрвеня. Навукова-папулярныя відэаролікі будуць выпускацца і рэгулярна абнаўляцца на аснове шматлікіх відэазапісаў дыстанцыйнага зандзіравання і здымкаў, зробленых спадарожнікам.

Заснаваная ў чэрвені 2009 года платформа Bilibili -- гэта культурная супольнасць і відэаплатформа, якая карыстаецца вялікай папулярнасцю ў кітайскай моладзі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040