Кітай паскорыў распрацоўку інактываванай вакцыны ад COVID-19
  2020-06-02 17:46:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кампанія China National Biotec Group (CNBG), якая займаецца распрацоўкай інактываванай вакцыны ад COVID-19, паведаміла аб тым, што Кітай завершыць клінічныя выпрабаванні і выпусціць яе на рынак ужо ў канцы бягучага або ў пачатку наступнага года.

CNBG распрацоўвае адразу два віды вакцын ад COVID-19. У цяперашні час вакцыны праходзяць другі этап клінічных выпрабаванняў. Адначасова з гэтым кампанія нарасціла магутнасці па вытворчасці вакцыны.

У кампаніі распавялі, што ў рамках клінічных выпрабаванняў вакцыніраваны больш за 2 тыс. чалавек. Выпрабаванні пацвердзілі бяспеку і эфектыўнасць вакцын і паказалі, што яны выклікаюць значна менш пабочных эфектаў, чым аналагі.

Для нарошчвання вытворчых магутнасцяў кампанія запусціла ў Пекіне новы завод, які адпавядае самым высокім стандартам абароны біялагічнай бяспекі. Як толькі пачнецца масавая вытворчасць вакцын, завод зможа выпускаць ад 100 да 120 млн вакцын за год.

Таксама да канца чэрвеня ва Ухане будзе завершана будаўніцтва яшчэ аднаго завода па вытворчасці вакцын. Як чакаецца, сукупная гадавая магутнасць двух заводаў складзе каля 200 млн вакцын ад COVID-19.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040