У Alipay распавялі аб аднаўленні малога бізнесу ў Кітаі
  2020-06-05 18:15:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выручка больш за 12 млн невялікіх магазінаў і прыдарожных гандлёвых кропак па ўсёй тэрыторыі КНР вырасла ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года па меры таго, як яны спраўляюцца з уздзеяннем эпідэміі. Рост паказчыка апынуўся асабліва прыкметным у тых крамаў, дзе пакупнікі могуць выкарыстоўваць выдадзеныя Alipay спажывецкія талоны. Іх абарот вырас на 73,4% у параўнанні з тыднем да выпуску гэтых талонаў.

У такіх буйных кітайскіх гарадах, як Гуанчжоу, Шанхай, Ханчжоу, Чэнду зафіксавана максімальнае колькасць невялікіх крам, якія паведамілі аб росце даходаў. У г. Ухань некалі моцна пацярпелым ад COVID-19, выручка 150 тыс. невялікіх магазінаў і прыдарожных гандлёвых кропак у траўні павялічылася ў гадавым выражэнні пасля зняцця рэжыму кіравання закрытага тыпу ў горадзе ў пачатку красавіка.

Эпідэмія таксама заахвоціла вялікую колькасць афлайнавых невялікіх крамаў трансфарміраваць свае формы гандлю ад традыцыйных да лічбавых з дапамогай такіх спосабаў, як пашырэнне бізнесу па дастаўцы тавараў на дом і падтрымка плацяжоў з дапамогай спажывецкіх талонаў, паведамілі ў Аlipay. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040