У Шэньчжэне пабудуюць станцыю СПГ-бункероўкі
  2020-06-05 18:17:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прыбярэжная станцыя бункероўкі сціснутым прыродным газам (СПГ) будзе пабудавана паблізу Шэньчжэня (прав. Гуандун) на поўдні Кітая. Аб гэтым 4 чэрвеня паведамілі мясцовыя ўлады.

Паводле даных Упраўлення марской бяспекі Шэньчжэня, пасля ўводу ў эксплуатацыю станцыя забяспечыць у бліжэйшай перспектыве запраўку 230 тыс. тон СПГ у год на суму 1,2 млрд юаняў (каля 168 млн долараў ЗША).

Услед за ростам інвестыцый у далейшым станцыя зможа забяспечваць запраўку больш за 2 млн тон СПГ у год на суму амаль 10 млрд юаняў.

З'яўленне станцыі СПГ-бункероўкі дазволіць палепшыць яе інфраструктуру і надасць новы імпульс развіццю энергетычнага сектара ў рэгіёне "Вялікага заліва" Гуандун-Сянган-Аамэнь, а таксама ўмацуе галіну марскіх перавозак у Кітаі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040