Аб нас
  2015-04-29 15:57:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міжнароднае радыё Кітая

Міжнароднае радыё Кітая (МРК) было створана 3 снежня 1941 года. Гэта адзінае ў Кітаі дзяржаўнае радыё, якое здзяйсняе вяшчанне на замежныя краіны. Яго асноўная мэта – пазнаёміць свет з Кітаем, пазнаёміць Кітай са светам, здружыць людзей розных краін адзін з адным, паглыбіць разуменне і сяброўства паміж народамі Кітая і ўсяго свету.

Па стане на канец 2007 года, праграмы Міжнароднага радыё Кітая можна было праслухаць на 53 мовах у аб'ёме 1520 гадзін у суткі. У 2008 годзе МРК атрымала 2,7 мільёнаў звычайных і электронных лістоў з 161 краіны і рэгіёнаў. МРК мае больш 3500 клубаў радыёслухачоў ва ўсім свеце. Міжнароднае Радыё Кітая ўжо стала адной з самых буйных міжнародных радыёстанцый.

Вяшчанне перадач МРК вядзецца не толькі на кароткіх хвалях. У апошнія гады шмат робіцца, каб павялічыць аб'ём рэтрансліраваных перадач за мяжой і палепшыць іх чутнасць. Па стане на канец 2008 года, Міжнароднае радыё Кітая мела 21 вяшчаючых у дыяпазоне FM і сярэдніх хваль радыёстанцый за мяжой. Праз 153 замежныя радыёстанцыі, з якімі супрацоўнічае МРК, вяліся перадачы кітайскага радыё. У тым ліку, праз 119 FM радыёстанцый і 32 сярэдняхвалевыя радыёстанцыі. Аб'ём перадач склаў 724.5 гадзін у суткі. У лютым 2006 года, Міжнароднае радыё Кітая адкрыла першую замежную FM радыёстанцыю – у Найробі Кенія (FM91.9). 19 лістапада 2006 года старшыня КНР Ху Цзіньтао і старшыня ЛНДР Чоумалі Саясон разам былі на цырымоніі адкрыцця вяшчання радыёстанцыі МРК (FM93.0) у В'енцьяне ў Лаосе.

У наш час Міжнароднае радыё Кітая мае 5 падраздзяленняў для унутранага вяшчання: гэта навінавае радыё (CRI NEWS RADIO, у Пекіне, FM90.5), радыё на ангельскай мове (EASY FM, у Пекіне FM91.5), музычнае радыё (HIT FM, у Пекіне FM88.7), радыё для навучання замежных моваў (AM1008/AM846), якое вяшчае на 9 мовах (CRI OLYMPIC RADIO, AM900). Кожны дзень рыхтуецца каля 120 гадзін радыё праграм, якія перадаюцца ў Пекіне, Шанхаі, Гуанчжоў, Шэньчжэне, Лхасе, Хэфэе, Ланьчжоў, Сямэне, Яньтае і іншых вялікіх гарадах Кітая.

CRI Online --- гэта інтэрнэт-сайт Міжнароднага радыё Кітая ў сусветнай кампутарнай сетцы, які з'яўляецца адным з вядучых шматмоўных інфармацыйных вэб-сайтаў Кітая. На сённяшні дзень на ім публікуюцца матэрыялы на 53 мовах. Кожны дзень на гэтым сайце можна слухаць перадачы, агульным аб'ёмам 263.5 гадзін, аўдыторыя - больш мільёна слухачоў. У верасні 2007 года, «CRI Online» афіцыйна адкрыла 11 радыё он-лайн сайтаў, на іх можна слухаць перадачы на 9 мовах.

Кожны дзень Цэнтр тэлебачання МРК рыхтуе і падае відэа міжнародных навінаў тэлевізійным станцыям тэлекампаній розных правінцый краіны. МРК мае платны тэлеканал «Дзіўны свет». У красавіку і чэрвені 2007 года вяшчанне МРК стала ажыццяўляцца на мабільных тэлефонах праз кампаніі China Mobile і China Unicom.

Міжнароднае радыё Кітая друкуе ўласную газету «Міжнародныя навіны». МРК мае таксама сваю друкарню і аўдыё-відэа выдавецтва.

Міжнароднае радыё Кітая заснавала 30 карпунктаў, змешчаных у розных краінах. Акрамя таго, МРК мае карпункты ва ўсіх рэгіёнах Кітая, улучаючы Сянган і Аомынь.

каменціраваць
Самае чытанае
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040