Кітайская ахова за мяжой
  2015-12-01 17:14:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У канцы жніўня ў пасольстве КНР у Самалі адбыўся тэракт, у выніку 15 супрацоўнікаў паліцыі загінулі, некалькі дзясяткаў чалавек атрымалі раненні. Сярод загінуўшых – адзін кітайскі ахоўнік. Звычайна за бяспеку пасольстваў адказвае ўрад той краіны, у якой яны знаходзяцца. Але ў некаторыя краіны, дзе існуе сацыяльная нестабільнасць, кітайскі ўрад накіроўвае сваіх ахоўнікаў. Кітайская ахова звычайна складаецца з супрацоўнікаў узброенай паліцыі. Пачынаючы з 2004 года, Кітай накіраваў сваіх ахоўнікаў у Ірак, Афганістан, Сірыю і Самалі, большасць з гэтых вартавых парадку – члены атрада «Снежны барс».

У сакавіку 2003 года пачалася вайна ў Іраку. Яшчэ да яе пачатку супрацоўнікі пасольства Кітая часова пакінулі Багдад. Да гэтага часу ў Іраку адзначаецца нестабільнасць, нярэдка адбываюцца тэракты.

Падчас вайны ў Іраку супрацоўнікі амбасады Кітая часова перабраліся ў Аман. Пасля звяржэння ўлады Садама Хусэйна новы ўрад прапанаваў аднавіць дыпадносіны з тымі краінамі, якія падтрымлівалі дыпламатычныя кантакты з ранейшымі ўладамі. 15 лютага 2004 года спецыяльная група па аднаўленні пасольскай місіі КНР прыбыла ў Ірак. Сямёра членаў дэлегацыі былі прадстаўнікамі Міністэрства камерцыі Кітая, астатнія – ахова.

9 ліпеня 2004 года пасольства КНР у Іраку аднавіла сваю дзейнасць. На той момант яно размяшчалася ў гасцініцы.

16 кастрычніка 2004 года ў гэтай гасцініцы прагрымеў выбух. На шчасце, ніхто з супрацоўнікаў пасольства Кітая не пацярпеў. Пасля выбуху начальнік аховы кітайскіх супрацоўнікаў правёў экстраннае пасяджэнне.

У абмежаваных умовах кітайскія ахоўнікі працягваюць трэніроўкі. Яны выконваюць строгі распарадак дня, такі ж, як і ў Кітаі.

На фота: Прыбыццё ў Ірак новага пасла Кітая

Апрача паўсядзённай працы, ахоўнікі прымаюць удзел у місіях па вызваленні кітайскіх заложнікаў. У студзені 2005 года восем кітайскіх рабочых былі выкрадзены мясцовай узброенай групіроўкай, якая патрабавала ад кітайскага ўрада на працягу 48 гадзін выкласці сваю пазіцыю па іракскай праблеме, інакш заложнікі будуць забітыя.

19 студзеня 2005 года саветнік пасольства КНР Бянь Чжыцзян правёў перамовы з мясцовымі рэлігійнымі суполкамі. МЗС КНР таксама выкоала сваю пазіцыю па праблеме Ірака.

Узброеная групіроўка, якая захапіла кітайскіх рабочых, пагадзілася на поўнае вызваленне заложнікаў. Месца для перадачы людзей размяшчалася ў нестабільным і небяспечным раёне. Для забеспячэння бяспекі ахоўнікі былі ўзброены лёгкімі кулямётамі. Для прадухілення магчымай атакі ў дарозе ўсе сродкі сувязі былі выключаны.

На фота: Вяртанне заложнікаў

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040