Шлях баксёра
  2015-12-04 16:02:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Горад Чанчунь, стадыён «Цзяннань». 61-гадовы прафесійны баксёр Чэнь Мін зноў выходзіць на рынг. Яго сапернік – 43-гадовы Яа Бінь з горада Чэнду. Чэнь Мін упэўнены ў сваіх сілах. Суддзя называе гэту сустрэчу «раўндам стагоддзя».

 

Каб падтрымліваць сябе ў добрай фізічнай форме, Чэнь Мін трэніруецца кожны дзень па чатыры гадзіны.

Каб скінуць лішнюю вагу, Чэнь Мін кожны дзень прабягае 10 км. За тры месяцы ён скінуў шэсць кілаграм.

Кожны раз пасля прабежкі Чэнь Мін становіцца на вагі.

Падчас падрыхтоўкі да спаборніцтва баксёр падвярнуў нагу. Ён непакоіцца, што траўма можа перашкодзіць яму на рынгу.

Чэнь Мін у аэрапорце.

Баксёр падпісвае кантракт.

Чэнь Мін трэніруецца ў нумары гасцініцы.

У гасцініцы Чэнь Мін нечакана сустракаецца са сваім сапернікам Яа Бінем. Яа Бінь заваяваў вялікую колькасць узнагарод. Займаецца прафесійным боксам 22 гады, мае багаты вопыт удзелу ў спаборніцтвах.

Апошнія прыгатаванні перад паядынкам.

Чэнь Мін прыбыў на стадыён. Хутка пачнецца паядынак.

Чэнь Мін праводзіць размінку ў калідоры.

Чэнь Мін пашкодзіў нагу. Урач аказвае яму экстраную дапамогу.

Дзень паядынку. Апошнія некалькі месяцаў Чэнь Мін шмат трэніраваўся. Зараз ён набіраецца сіл перад боем.

Чэнь Мін з'яўляецца на рынгу. Гледачы сустракаюць яго авацыямі. Летась на гэтым жа рынгу Чэнь Мін перамог 47-гадовага баксёра У Цзюнхая.

У пачатку першага раўнда Яа Бінь пачынае атакаваць. Чэнь Мін, здаецца, да гэтага не гатовы.

У другім раўндзе Чэнь Мін пачынае контратаку.

Контратака.

Чэнь Мін атрымлівае перамогу, якая сёння далася нялёгка.

Урач правярае нос Чэнь Міна. Здаецца, усё ў парадку.

Чэнь Мінь з сябрамі святкуе перамогу.

Гуляючы па горадзе, Чэнь Мін адчувае спакой. Сёння ноччу ён дакладна не засне!

(Фота – Бай Шы)

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040