"Алень, які павярнуў галаву"
  2016-09-22 16:08:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Парк «Лухуэйтоу» (鹿回头公园) знаходзіцца на вяршыні самай высокай гары ў горадзе Санья. Паводле старажытнай легенды, менавіта адсюль пайшла карэнная народнасць лі вострава Хайнань. «Лухуэйтоу» перакладаецца як «Алень, які павярнуў галаву», і назва звязана з адной прыгожай гісторыяй.

Шмат гадоў таму гэтымі мясцінамі кіраваў сапраўдны тыран. Аднойчы яму спатрэбілася пара аленевых рогаў, і ён загадаў юнаку Ахэю з племені лі адправіцца ў горы на паляванне. І вось на другі дзень у гарах Ахэй убачыў прыгожага аленя, а праз секунду – пантэру, якая ўжо гатова была напасці на яго. Ахэй застрэліў пантэру з лука і кінуўся за аленем. Дзевяць дзён і дзевяць начэй ішла пагоня. Дзевяноста дзевяць пагоркаў пераадолелі ахвяра і паляўнічы. Знясіленыя, яны апынуліся на абрыве над залівам. Ахэй нацягнуў цеціву і прыцэліўся. Аленю нічога не заставалася рабіць, як кінуцца са скалы ў мора. Калі ён быў ужо на самым краі, у апошні момант алень раптам спыніўся і павярнуў галаву ў бок паляўнічага. Яшчэ праз імгненне жывёла ператварылася ў прыгожую дзяўчыну. Маладыя людзі пакахалі адзін аднаго. Дзяўчына сабрала сваіх братоў, і яны разам з Ахэем зрынулі тырана. Пасля вяселля маладыя вырашылі пасяліцца на той самай гары. Праз некалькі гадоў стромкі абрыў патанаў у зеляніне, а навакольныя палі давалі багатыя ўраджаі.

У парку «Лухуэйтоу» шмат месцаў, што апяваюць каханне, вернасць і сямейныя каштоўнасці. Сярод іх і вялікі іерогліф «Каханне», і памятнае месца з дрэвам жаданняў, і рамантычныя альтанкі, адкуль адкрываецца цудоўны від на мора, горад і заліў, а таксама на штучна створаны востраў Фенікс з пяццю вышыннымі будынкамі мудрагелістай формы. Адна з галоўных адметных мясцін парку – гадавальнік аленяў. Наведвальнікі могуць іх пакарміць і сфатаграфаваць. - Р -

(фота – Р.Мышкоўскі)

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040