Ізраільскі бок даў адказ на новую палестынскую ініцыятыву
  2009-11-17 15:10:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

15 лістапада палестынская адміністрацыя апублікавала план аднабаковага абвяшчэння палестынскай дзяржавы. Кіраўнікі Ізраілю выказаліся супраць гэтага плану.

Пасля перамоваў са спецыяльным пасланцам ЕС па пытаннях Блізкага Ўсходу, адзін з галоўных палестынскіх перагаворшчыкаў Саеб Эракат сказаў, што настаў час для таго, каб ПА і ФАТХ пачалі прадпрымаць меры дыпламатычнага характару з мэтай пераканаць СБ ААН прызнаць палестынскую дзяржаву ў межах 1967 году. Акрамя таго, высокапастаўлены дзеяч Фатхом Махамед Дахлан сказаў, што Арганізацыя Вызвалення Палестыны ўжо зацвердзіла гэты план.

Прэзідэнт Ізраілю Шымон Пэрэс падкрэсліў, што няма іншага шляху да міру, апрача шляху дыялогу.

Прэм'ер-міністр Ізраілю Біньямін Нетаньяху таксама даў адказ на новую палітычную ініцыятыву кіраўніцтва ПА і сказаў, што няма іншага шляху, апроч правядзення перамоваў. Аднабаковыя крокі могуць толькі разбурыць сістэму існуючых дамоўленасцяў і прывесці да аднабаковых крокаў з другога боку.

Віцэ-прэм `ер Ізраіюя Сільван Шалом і міністр абароны Ізраіля Эхуд Барак таксама выказаліся супраць прапанаванага плану. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040