12 пасяджэнне беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцте прайшло ў Пекіне
  2011-11-11 09:18:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Пекіне завяршылася 12 пасяджэнне беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, сустаршынямі якой з'яўляюцца віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Тозік і намеснік міністра камерцыі КНР Чжун Шань. Кіраўнік беларускай дэлегацыі станоўча ацаніў праведзеную працу і сустрэчу, што адбылася. Падчас пасяджэння разгледжаны пытанні выкарыстання беларускімі арганізацыямі ільготных і камерцыйных крэдытаў кітайскіх банкаў, удзелу патэнцыйных кітайскіх інвестараў у працэсе прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў.

Дзякуючы шматлікім перамовам з кітайскімі партнёрамі, намеціліся новыя цікавыя напрамкі ў двухбаковым эканамічным супрацоўніцтве. Анатоль Тозік назваў некаторыя з іх, якія датычацца сфер інвеставання Кітаем у беларускую эканоміку: энергетыка (як традыцыйная, так і альтэрнатыўная), транспарт, фармацэўтыка, будаўніцтва нерухомасці і сувязь.

Як унікальная падзея ў двухбаковых крэдытна-інвестыцыйных адносінах адзначана падпісанне ў верасні 2011 года міжурадавага пагаднення аб Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку. З яго стварэннем у Беларусі звязваюць шырокамаштабны прыход прамых кітайскіх інвестыцый у краіну. Тым больш, як адзначыў віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Тозік, створаны выдатныя ўмовы ўзаемаразлікаў у нацыянальнай валюце. Беларусь увяла кітайскі юань у шэраг рэзервовых валют краіны.

Анатоль Тозік адзначыў, што на сённяшні момант Беларусь давярае юаню больш, чым долару ці еўра.

За студзень-верасень 2011 аб'ём гандлю таварамі Беларусі з Кітаем склаў 2 млрд. 320 млн. долараў і павялічыўся ў параўнанні з такім жа перыядам 2010 года на 135,2%. Ёсць усе падставы меркаваць, што двухбаковы тавараабарот па выніках года наблізіцца да новага рэкорднага трохмільярднага рубяжа.

Беларусь у 2011 годзе падвоіла экспарт на рынак Кітая складанай машынатэхнічнай прадукцыі, у тым ліку за кошт стварэння ў КНР сумесных прадпрыемстваў па зборцы і тэхнічнаму абслугоўванню кормаўборачных і пачаткаўборачных камбайнаў, энерганасычаных трактароў, кар'ерных самазвалаў.

Уступленне Беларусі ў Мытны Саюз таксама станоўча паўплывала на супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, паколькі зараз на шляху ад кітайска-расійскай і кітайска-казахскай мяжы больш няма перашкод для тавараў і грузаў.

Па заканчэнні пасяджэння Камісіі падпісаны пакет двухбаковых дакументаў:

- Мемарандум 12-га пасяджэння Беларуска-Кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве;

- Мемарандум аб супрацоўніцтве па пытаннях прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў;

- Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і кампаніяй «XuanYuan International Investment Group" (па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў сферы нерухомасці).

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040