Сі Цзіньпін здзейсніў прыпынак у Грэцыі на шляху ў Лацінскую Амерыку
  2014-07-14 09:53:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Самалёт старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў нядзелю здзейсніў прыпынак па тэхнічных прычынах на грэчаскім востраве Радос. Сі Цзіньпін накіроўваецца ў Бразілію для ўдзелу ў шостым саміце краін БРІКС і з дзяржаўным візітам у чатыры краіны Лацінскай Амерыкі. У час знаходжання ў Грэцыі Сі Цзіньпін сустрэўся з кіраўнікамі гэтай краіны і абмеркаваў развіццё двухбаковых адносін.

Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Грэцыі Караласу Папульясу кіраўнікі дзвюх краін правялі цесныя дружалюбныя перамовы, абмяняліся меркаваннямі з нагоды развіцця двухбаковых адносін, а таксама па важных міжнародных і рэгіянальных пытаннях, якія выклікаюць занепакоенасць, дасягнулі важных дамоўленасцяў.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай надае сур'ёзную ўвагу ўсебаковым стратэгічным партнёрскім адносінам паміж Кітаем і Грэцыяй і мае намер паглыбіць узаемавыгаднае супрацоўніцтва і ўмацаваць абмен вопытам з Грэцыяй, спрыяць таму, каб двухбаковыя дружалюбныя адносіны стваралі яшчэ большыя выгоды як для саміх краін, так і для іх народаў .

1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040