Малайзійскія эксперты перадалі бартавыя самапісцы самалёта рэйса МН17 нідэрландскім следчым
  2014-07-23 15:27:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Бартавыя самапісцы пацярпелага крушэнне на ўсходзе Украіны малайзійскага авіялайнера рэйса МН17 былі перададзеныя малайзійскімі экспертамі нідэрландскім следчым. Пра гэта ў аўторак паведаміла Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў.

"Чорныя скрыні авіялайнера рэйса МН17 былі перададзеныя малайзійскімі экспертамі Нідэрландскаму ўпраўленню па бяспецы, якое будзе ўзначальваць міжнароднае расследаванне", - заявіла МЗС Нідэрландаў.

Згодна з мясцовымі СМІ, бартавыя самапісцы будуць адпраўленыя ў Вялікабрытанію, дзе спецыялісты змогуць расшыфроўваць іх дадзеныя і паспрабуюць высветліць дакладныя прычыны катастрофы.

Знешнепалітычнае ведамства Нідэрландаў адзначыла, што следчыя з Нідэрландскага ўпраўлення па бяспецы сумесна з экспертамі з іншых краін транспартуюць "чорныя скрыні" у брытанскі горад Фарнбора.

У цяперашні час Нідэрланды ўзначальваюць расследаванне крушэння малайзійскага авіялайнера, якое забрала жыцці 193 грамадзян Нідэрландаў.

Малайзійскі авіялайнер "Боінг-777", які рухаўся з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, у мінулы чацвер пацярпеў крушэнне недалёка ад Данецка на ўсходзе Украіны, у выніку загінула 298 чалавек, якія знаходзіліся на яго борце.

Нідэрландскі ўрад у аўторак заявіў, што самалёт даставіць першую партыю астанкаў ахвяр аварыі ў Эйндховен ў сераду. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040