Ван І перадаў прэзідэнту Егіпта пасланне ад старшыні КНР Сі Цзіньпіна
  2014-08-04 10:30:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі сустрэўся з міністрам замежных спраў КНР Ван І.

Ван І перадаў А.Ф.ас-Сісі вуснае пасланне ад старшыні КНР Сі Цзіньпіна, які павіншаваў А.Ф.ас-Сісі з уступленнем на пасаду прэзідэнта Егіпта. Сі Цзіньпін выказаў упэўненасць, што пад кіраўніцтвам А.Ф.ас-Сісі Егіпет хутка завершыць палітычны пераход, пойдзе па шляху росквіту і развіцця. Егіпет з'яўляецца буйной арабскай і афрыканскай краінай, а таксама буйной краінай ісламскага свету і традыцыйным добрым сябрам Кітая. Сі Цзіньпін надае павышаную ўвагу развіццю адносін з Егіптам, зноў пацвярджае, што кітайскі бок будзе рашуча падтрымліваць усе намаганні Егіпта па абароне сацыяльнай стабільнасці, эканамічным развіцці і паляпшэнні народнага жыцця, працягне перадаваць у пакаленнях традыцыйную дружбу паміж народамі дзвюх краін, умацоўваць практычнае супрацоўніцтва, бесперапынна паглыбляць адносіны стратэгічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Ван І паведаміў, што Кітай нязменна падыходзіць да развіцця кітайска-егіпецкіх адносін са стратэгічнай вышыні і з улікам доўгатэрміновай перспектывы.

А.Ф.ас-Сісі павітаў візіт Ван І ў Егіпет, падзякаваў яму за перадачу важнага паслання ад Сі Цзіньпіна і папрасіў Ван І перадаць Сі Цзіньпіну шчырыя прывітанні і найлепшыя пажаданні.

А.Ф.ас-Сісі адзначыў, што паміж Егіптам і Кітаем усталявалася традыцыйная дружба, Егіпет – краіна, якая раней за іншыя арабскія і афрыканскія дзяржавы прызнала Новы Кітай. Ён падкрэсліў, што новыя егіпецкія ўлады прыкладаюць намаганні для рэалізацыі дзяржаўнай стабільнасці і эканамічнага развіцця, шчыра разлічваюць, што бесперапыннае развіццё практычнага супрацоўніцтва Егіпта і Кітая створыць новыя камерцыйныя магчымасці для развіцця егіпецкай эканомікі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040