Кніжная выстава-2014 адкрылася ў Шанхаі
  2014-08-14 16:37:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Звыш 500 выдавецкіх дамоў сабрала Шанхайская кніжная выстава-2014, якая адкрылася ў горадзе на рацэ Янцзы ў сераду, 13 жніўня. Выдаўцы прадстаўляюць больш за 150 тыс. найменняў кніжнай прадукцыі.

У першы дзень кніжнай выставы ў інтэрнэце самай папулярнай фразай стала, мабыць, "самая цікавая кніга". "Дзесяткі кніг, міма якіх нельга прайсці абыякава", "20 кніг, якія нельга не прачытаць" - спяшаюцца прадставіць чытачам свае рэйтынгі выдавецтвы, СМІ, у прыватнасці, новыя медыя - мікраблогі і сацсеткі, уключаючы "Вэйсінь" / WeСhat / і іншыя .

Адна з самых папулярных кніг шанхайскага кніжнага салона - "Бразілія - краіна будучыні" аўстрыйскага пісьменніка Стэфана Цвейга. Кніга напісана ў 1941 годзе, а сваёй запатрабаванасцю ў Кітаі ў 2014 годзе яна шмат у чым абавязаная кіраўніку КНР Сі Цзіньпіну, які згадаў яе на нядаўняй сустрэчы лідараў краін БРІКС / Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка /.

У гэты год Шанхайскую выставу наведаў лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Відзіадхар Сураджпрасад Найпол. У папярэднія гады гасцямі гэтай выставы сталі іншыя "нобелеўцы" Жан-Мары Гюстаў Леклезіё і Мо Янь.

Чакаецца, што ў рамках выставы-2014 пройдуць не менш як 700 майстар-класаў для чытачоў, на якіх выступяць каля тысячы вядомых кітайскіх і замежных пісьменнікаў, навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040